Народны артыст Украінскай ССР
«Народны артыст Украінскай ССР» (укр.: Народний артист Української РСР) — ганаровае званне, устаноўлена 22 лістапада 1922 года.[1] Прысвойвалася Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Украінскай ССР выдатным дзеячам мастацтва, якія праславіліся ў справе развіцця тэатра, музыкі і кіно. Прысвойвалася, як правіла, не раней чым праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны артыст Украінскай ССР» ці «Заслужаны дзеяч мастацтваў Украінскай ССР». Наступнай ступенню прызнання было прысваенне звання «Народны артыст СССР». З распадам Савецкага Саюза ва Украіне званне «Народны артыст Украінскай ССР» было заменена званнем «Народны артыст Украіны», пры гэтым за званнем захаваліся правы і абавязкі, прадугледжаныя заканадаўствам былых СССР і Украінскай ССР аб узнагародах. Лаўрэаты
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia