Застарынне (гарадзішча)

Гарадзішча
Застарынне
54°53′51″ пн. ш. 29°24′19″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Застарынне (Вярхоўскі сельсавет)
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000157шыфр 213В000157
Map

Застарынне — гарадзішча жалезнага веку (V ст. да н.э. - V ст. н.э.) каля вёскі Застарынне Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці.

Апісанне

Пляцоўка амаль круглай формы, памерам 40×41 м, узвышаецца над наваколлем на 9 м. Валы і равы адсутнічаюць. Выявіў і абследаваў у 1959 годзе Л. В. Аляксееў, абследаваў у 1981 годзе Э. М. Зайкоўскі. У культурным пласце каля 1 м знойдзены фрагменты грубаляпной гладкасценнай керамікі жалезнага веку і косці жывёл. Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.

Літаратура

  • Гарадзішча (в. Застарынне) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 129.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya