Захар Якаўлевіч Карнееў
Захар Якаўлевіч Карнееў (руск.: Захáрий Я́ковлевич Корнéев; 1748—1828) — першы мінскі губернатар (1796—1806), пазней — папячыцель Харкаўскага ўніверсітэта і Харкаўскай навучальнай акругі, пісьменнік. Сенатар, правадзейны стацкі саветнік, тайны саветнік. БіяграфіяНа ваеннай службе з 1775 года. У 1775 годзе адпраўлены да някрасаўскіх казакоў, для вяртання іх у расійскае падданства. Вядомы ў свой час масон. У 1782 годзе прызначаны дырэктарам эканоміі, то бок членам казённай палаты ў Курскае намесніцтва. У 1785 годзе прызначаны арлоўскім віцэ-губернатарам. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у студзені 1793 года і стварэння 3 красавіка 1793 года на анексаванай тэрыторыі Мінскай губерні ў складзе Расійскай імперыі, у 1796 годзе Захар Карнееў прызначаны першым грамадзянскім мінскім губернатарам. Пры губернатары Карнееве пачалася перапланіроўка Мінска. Новая галоўная магістральная вуліца Мінска была спланавана і пракладзена на месцы зрытай часткі гарадскіх валоў XVI—XVII стагоддзя і названа ў імя губернатара Захар’еўскай (цяпер — праспект Незалежнасці). У 1805 годзе апекай Карнеева закладзены губернатарскі сад (названы пасля гарадскім; цяпер — парк імя Максіма Горкага), а таксама сквер, які ў 1870 годзе названы Аляксандраўскім. 21 снежня 1802 года Карнееў атрымаў дваранскі герб. У 1808 годзе Захар Карнееў прызначаны сенатарам, а ў 1810 годзе — членам Дзяржаўнага савета. У 1810 годзе стаў хросным бацькам сына Васіля Джункоўскага — Аляксандра[1]. У 1815 годзе, па прапанове князя Аляксандра Галіцына Карнееў стаў адным з віцэ-прэзідэнтаў расійскага біблейскага таварыства. У 1817 годзе Галіцын прызначыў яго апекуном Харкаўскай навучальнай акругі. ПрацыКрыніца — Электронныя каталогі РНБ
Перапіска з Карнеевым князя А. М. Галіцына і А. Ф. Лабзіна надрукавана ў «Русском Архиве» (1892, № 12 і 1833, № 5). Галерэя
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia