Плошча паверхні возера 0,26 км², даўжыня 1,3 км, найбольшая шырыня 0,28 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,7 м, сярэдняя 4,2 м. Аб'ём вады 1,09 млн. м³. Плошча вадазбору 2,14 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, складзеныя з пяскоў. На поўначы і поўдні возера схілы катлавіны невыразныя. Бераг і тарфяністыя, вышынёй да 0,5 м, на паўночным усходзе пясчаныя. Літаральная зона вузкая, дно плоскае. Да глыбіні 2,5—3 м дно пясчанае, глыбей — высланае сапрапелем. На возеры ёсць востраў плошчай каля 0,4 га.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае, зарастае. У разводдзе ручаём злучаецца з возерам Вымна.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 23. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)