У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл.
Вымна.
Вы́мна |
Морфаметрыя |
Вышыня над узроўнем мора |
148 м |
Даўжыня |
9,2 км |
Шырыня |
1,4 км |
Плошча |
7,24 км² |
Аб’ём |
31,46 км³ |
Даўжыня берагавой лініі |
22,6 км |
Найбольшая глыбіня |
7,8 м |
Гідралогія |
Салёнасць |
0,19 ‰ |
Празрыстасць |
1 м |
Басейн |
Плошча вадазбору |
106 км² |
Размяшчэнне |
Краіна |
Беларусь |
|
|
|
|
Вы́мна — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Вядома пад назвай Вымна спартыўнае.
Возера размешчана ў 20 км на ўсход ад горада Гарадок у басейне ракі Лужаснянка.
Апісанне
Плошча паверхні — 7,24 км², даўжыня берагавой лініі 22,6 км. Берагавая лінія звілістая. Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Найбольшая глыбіня 7,8 м, сярэдняя — 4,4 м, глыбіні да 2 м займаюць 14%, да 5 м — 51% плошчы возера. Дно плоскае, літараль вузкая, пясчаная. З глыбіні 1,5—2 м дно засланае гліністым глеем, з 5 метраў — сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапратокавае. Злучана пратокамі з азёрамі Вослепна (Слепня) і Арлейка, выцякае рака Лужаснянка. У разводдзе Вымна ручаём злучаецца з возерам Захбейка.
На возеры размешчаны 7 астравоў агульнай плошчай 8,7 га.
Паблізу возера размешчаны вёскі Хабаты, Ходарава.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 313. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.