Заходнія Альпы
Заходнія Альпы — частка сістэмы хрыбтоў і горных масіваў Альпаў на захад ад умоўнай лініі, якая злучае возера Бодэнскае і возера Кома (у тым ліку праходзіць па верхнім цячэнні Рэйна). Заходнія Альпы распасціраюцца ў форме выпуклай у паўночна-заходнім кірунку дугі даўжынёй каля 500 км і шырынёй да 130 км і падзяляюцца на Лігурыйскія, Прыморскія, Праванскія, Коцкія Альпы, Альпы Дафінэ, Грайскія, Бернскія, Пенінскія, Лепанцінскія і Гларнскія Альпы. У Заходніх Альпах таксама вылучаюць шэраг горных масіваў, уключаючы Веркор, Пельву і іншыя. У Заходніх Альпах размешчаны самыя высокія масівы Альпаў і ўсёй Заходняй Еўропы, найвышэйшы пункт — гара Манблан (4807 м), сярод вяршыняў, вышэйшых за 4000 м, такія горы, як Монтэ-Роза, Матэргорн, гара Юнгфрау. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia