Прыморскія Альпы

Прыморскія Альпы

Прыморскія Альпы (фр.: Alpes Maritimes, італ.: Alpi Marittime) — паўднёвая частка Заходніх Альпаў у Італіі і Францыі.

Працягнуліся ў выглядзе выпуклай на поўдзень дугі. Даўжыня каля 150 км, вышыня да 3297 м (гара Арджэнтэра). На захадзе — вузкія кароткія хрыбты са скалістымі вяршынямі, на ўсходзе абрысы хрыбтоў больш згладжаныя. Складзены пераважна вапнякамі і крышталічнымі пародамі (на захадзе) і флішам (на ўсходзе).

Паўднёвыя адгор'і стромка апускаюцца да Лігурыйскага мора, уздоўж якога працягваецца вузкая паласа маляўнічага ўзбярэжжа — Рыўера. У ніжніх частках схілаў у раслінным покрыве характэрны міжземнаморскія хмызнякі, рэдкастойныя дубовыя і хваёвыя лясы, вышэй — мяшаныя і хвойныя лясы, субальпійскія лугі. Нацыянальны парк Меркантур (Францыя).

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya