Захоп Хайнбургер-Ау

Нацыянальны парк «Поймы Дуная»

Захо́п Ха́йнбургер-А́у (ням.: Besetzung der Hainburger Au) — акцыя абаронцаў навакольнага асяроддзя супраць будаўніцтва гідраэлектрастанцыі на рацэ Дунай каля горада Хайнбург у Ніжняй Аўстрыі.

8 снежаня 1984 года тэрыторыю, адведзеную пад будаўніцтва, занялі 4 тысячы грамадзян і не пакідалі яе датуль, пакуль не былі спынены работы выкарчоўвання лесу. Бяссільнымі апынуліся і 2 тысячы паліцыянтаў, якія спрабавалі вызваліць даліну.

У 1985 Конрад Лорэнц і яго аднадумцы сабралі 353 906 подпісаў пад патрабаваннем абвясціць Хайнбургскую пойму запаведнай зонай.

З 1996 года пойма ўваходзіць у склад нацыянальнага парку «Поймы Дуная» (Donau-Auen)[1].

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya