Збочна (гарадзішча)
Збочна — гарадзішча X—XIV стагоддзяў каля в. Збочна Слонімскага раёна, размешчанае на беразе р. Акоўка, ва ўрочышчы Гарадзішча. Пляцоўка гарадзішча разбураецца гаспадарчымі ямамі. АпісаннеАмаль з усіх бакоў абкружана забалочанай поймай ракі. Пляцоўка акруглай формы, умацавана дзвюма лініямі валоў. Вонкавы вал вышыней 2,5—3 м (з поўначы частка вала адсутнічае). Унутраны вал на адлегласці 10—25 м ад вонкавага, насыпаны на краі круглай пляцоўкі дыяметрам 60 м. У вонкавым і ўнутраным валах ёсць уезд з паўднёвага захаду, ва ўнутраным — і з паўднёвага ўсходу. ДаследаваннеАдкрыў у 1893 годзе Я. М. Міхайлоўскі. Шматразова даследавалася. Культурны пласт складае 0,4—0,7 м. Знойдзены фрагменты ганчарнай керамікі XII—XIII стст., металічныя вырабы, рэшткі цэглы, косці жывёл. П. А. Рапапорт знайшоў пячатку канца XVI ст. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia