Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі
Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі (англ.: The Yakub Kolas Central Scientific Library of National Academy of Sciences of Belarus, афіцыйная назва Дзяржаўная ўстанова «Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі») — найбуйнейшая інфармацыйная ўстанова, якая забяспечвае дзейнасць вучоных і спецыялістаў Рэспублікі Беларусь. ГісторыяБібліятэку заснавалі 16 лютага 1925 года пры Інстытуце беларускай культуры. Ад заснавання яна атрымлівала абавязковы асобнік навуковай перыёдыкі Расіі. У 1926 годзе вяла абмен з 100 кнігасховішчамі СССР і 74-ма ў ЗША, Канадзе, Германіі, Польшчы і Францыі. У 1927 годзе мела 32230 кніг, выпісвала 69 савецкіх і 23 замежных найменняў часопісаў. Паводле пастановы ўраду Беларускай ССР ад 15 студзеня 1934 года пачала атрымліваць поўны абавязковы асобнік кніг, брашур і перыядычных выданняў, геаграфічных і тапаграфічных карт. Пастановай № 630 ад 25 мая 1948 г. урад Беларускай ССР надаў бібліятэцы імя Вісарыёна Бялінскага. З 1956 года носіць імя Якуба Коласа (1882—1956)[2]. У 1959 годзе яна вяла абмен з 192 кнігасховішчамі СССР і 153-ма замежнымі ў 32 краінах. У 1965 мела 6 тыс. чытачоў, якім выдала 300 тыс. кніг. У 1967 годзе атрымала 7-павярховы будынак з 10-ярусным кнігасховішчам. За 590 тыс. наведванняў у 2009 годзе 37 тыс. чытачоў атрымалі 1801 тыс. выданняў. Кіраўнікі
Аддзелы![]()
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia