Здудзічы (селішча)Здудзічы — селішча каля вёскі Здудзічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. АпісаннеПомнік займае роўны ўчастак 7-9-метровай першай надпоймавай тэрасы правага берага Бярэзіны. Каля падножжа цячэ безыменны ручай. Паселішча, памеры якога перавышаюць 135×65 м, асноўнай сваёй часткай уваходзяць у межы дачнага ўчастка і ўзворваюцца. Сляды паселішча сярэднявечнага часу фіксуюцца на паўночнай ускраіне в. Здудзічы. Паселішча займае роўны ўчастак. Зроблены шурф шырынёй 1 м. З запаўнення шурфа сабрана 17 дробных фрагментаў раннекругавой і кружальнай керамікі. Па характары выгатавання цеста некаторыя ўзоры раннекругавых сценак вельмі архаічныя. Такая кераміка можа быць датавана ІХ—Х стагоддзямі. Аналіз керамікі дае магчымасць датаваць помнік ІХ—ХІІІ стагоддзямі н.э. Паселішча выяўлена ў 1997 годзе атрадам аддзела археалогіі Гомельскага абласнога краязнаўчага музея пад кіраўніцтвам А. І. Штыменка. Раскопкі не праводзіліся[1]. Зноскі
Літаратура |
Portal di Ensiklopedia Dunia