Зеландыя ўвесь час захоплівалася мацнейшымі суседзямі: графствамі Галандыя, Эно і Фландрыя. У 1012 годзе імператар Генрых II Святы перадаў гэтыя землі ў лен графу Бадуэну IV, пасля чаго Фландрыя і Зеландыя сталі кіравацца ў рамках асабістай уніі. Спачатку гэты факт аспрэчваўся графамі Галандыі, і ў 1167 годзе паміж Фландрыяй і Галандыяй разгарэлася вайна. Паводле яе вынікаў галандскі граф Флорыс III быў вымушаны прызнаць сюзерэнітэт над Зеландыяй фландрскага графа Філіпа I. Галандскі граф Флорыс IV у пачатку XIII стагоддзя адваяваў Зеландыю, а з 1256 года Флорыс V стаў кіраваць Галандыяй і Зеландыяй у рамках асабістай уніі.
У 1323 годзе фландрскі граф Людовік I падпісаў у Парыжы дагавор, у адпаведнасці з якім ён прызнаваў графа Галандыі графам Зеландыі. Так была скончана доўгая дынастычная звада. Тым не менш, Зеландыя заставалася асобнай адміністрацыйнай адзінкай, а не была аб'яднана з Галандыяй у адзінае цэлае.
1358—1404: Альберт I Баварскі (1336—1404), граф Эно, граф Галандыі і Зеландыі, герцаг Баварска-Штраўбінскі (да 1388 — рэгент), брат папярэдняга.
1404—1417: Вілем VI Баварскі (1365—1417), граф Эно (Гільём (Вільгельм) IV), граф Галандыі і Зеландыі (Вілем VI), герцаг Баварска-Штраўбінскі (Вільгельм II), сын папярэдняга.
1417—1433: Якоба Баварская (1401—1436), графіня Эно, Галандыі і Зеландыі, герцагіня Баварска-Штраўбінская дачка папярэдняга.
1418—1427: Ян II Бургундскі (1403—1427), герцаг Брабанта і Лімбурга (Жан IV) з 1415, граф Эно (Жан II), Галандыі і Зеландыі (Ян III) з 1417, 1-ы муж Якобы.
У 1428 годзе Якоба прызнала сваім спадчыннікам Філіпа III Добрага, герцага Бургундыі, на чыю карысць адраклася ў 1433 годзе.
1419—1467: Філіп I Добры (1396—1467), герцаг Бургундыі (Філіп III), граф Бургундыі і Артуа (з 1419), маркграф Намюра (з 1429), герцаг Брабанта і Лімбурга (з 1430), граф Эно, Галандыі і Зеландыі (з 1432), герцаг Люксембурга (з 1443);
1467—1477: Карл Смелы (1433—1477), герцаг Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, граф Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграф Намюра (з 1467), герцаг Гелдэрна (c 1473), сын папярэдняга;
1477—1482: Марыя Бургундская (1457—1482), герцагіня Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, Гелдэрна, графіня Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграфіня Намюра, дачка папярэдняга;