Землетрасенне ў Далмацыі (1667)Землетрасенне ў Далмаціі 1667 года — серыя землетрасенняў (6 красавіка і каля 8 гадзін 16 красавіка 1667 года; іншая магчымая інтэрпрэтацыя гістарычных даных — сакавік або 22 красавіка) у Далмацыі, на паўночным захадзе Балканскага паўвострава. Эпіцэнтр недалёка ад горада Дуброўнік. Сіла галоўных штуршкоў 6 красавіка — 10 і 12 балаў MMI, 16 красавіка — 10 балаў MMI Int.[1] Слабейшыя штуршкі ў факальнай зоне працягваліся 6 гадоў, да 1672. Наймацнейшы ўдар 6 красавіка выклікаў цунамі сілай[2] 4,0. Штуршкі, а потым цунамі і пажар, дашчэнту разбурылі Дуброўнік (загінула 2270 з 6000 жыхароў). Іншыя крыніцы кажуць пра агульную лічбу 5 тысяч загінуўшых на працягу 6 красавіка. Вялікія разбурэнні спасціглі ўвесь рэгіён. Штуршкі былі вельмі моцнымі і ў Венецыі (вада ў каналах узнялася, потым апусцілася), а заўважана землетрасенне было на ўсіх узбярэжжах Адрыятычнага і Эгейскага мораў, аж да Істамбулу і Ізміру. Катаклізм фактычна паклаў канец развіццю самастойнай далмацінскай школы архітэктуры. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia