Зенітны ракетны комплексЗенітны ракетны комплекс (ЗРК; араб. سمت + італ.: rocchetta + лац.: complex — напрамак + верацяно + спалучэнне) — функцыянальна звязаныя баявыя і тэхнічныя сродкі для знішчэння паветраных цэляў зенітнымі кіруемымі ракетамі (ЗКР). Ёсць адным з асноўных сродкаў супрацьпаветранай абароны (СПА). Мае пускавую ўстаноўку , сродкі выяўлення, апазнавання, мэтаўказання і кіравання, прылады перавозу і рамонту, крыніцы электрасілкавання. Функцыянальнае і тактычнае звязанне некалькіх ЗРК адзіным загадным пунктам утварае зенітную ракетную сістэму. ЗРК распрацавалі пры канцы Другой сусветнай вайны. У 1950-я гады паступіў на ўзбраенне ў войскі ЗША і СССР. Адрозніваюць наземныя і карабельныя; далёкага дзеяння (на адлегласці звыш 100 км), сярэдняй (30—100 км) і малой (10—30 км) адлегласці, бліжняга дзеяння (да 10 км); усепагодныя і неўсепагодныя; стацыянарныя і рухомыя (самаходныя, буксавальныя і пераносныя). БеларусьПадраздзяленні СПА Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь валодаюць ЗРК далёкага дзеяння «С-200» (С-200В «Вега»), сярэдняй далёкасці «С-300» (С-300П і С-300В), малой далёкасці «Бук» і блізкага дзеяння «Аса» (Аса-АКМ)[1] і «Тор» (Тор-М2)[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia