Вае́нна-паве́траныя сі́лы і во́йскі су́працьпаветранай абаро́ны Рэспу́блікі Белару́сь — адзін з відаў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Задачы
Ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны як від Узброеных Сіл прызначаны для абароны цэнтраў, раёнаў, аб’ектаў, груповак войск ад удараў праціўніка з паветра, а таксама для паражэння аб’ектаў, ваенна-эканамічнага патэнцыялу і войск праціўніка, агнявой падтрымкі і забеспячэння баявых дзеянняў Сухапутных войск.
Сваю гісторыю войскі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пачынаюць з 1941 года, калі ў Куйбышаве была сфарміравана 5-я дывізія СПА(руск.) (бел. на базе часцей Маскоўскага корпуса СПА(руск.) (бел..
Пасля некалькіх рэарганізацый 30 чэрвеня 1960 года, згодна з Дырэктывай Галоўнакамандуючага войскамі СПА СССР ад 24 сакавіка 1960 года была створана 2-я асобная армія СПА(руск.) (бел., у склад якой увайшлі 27-ы Рыжскі і 11-ы Баранавіцкі(руск.) (бел. карпусы СПА. Асабоваму складу адным з першых была даверана навейшая зброя: ЗРКС-300 і С-200, самалёты Су-15 і МіГ-25 П.
Дырэктывай ГШ УС СССР 1980 года № 314/1/00170 упраўленне 26-й ПА перафарміравана ва ўпраўленне ВПС Беларускай ваеннай акругі. З 1 мая 1988 года прыказам Міністра абароны СССР 1988 года № 0018 упраўленне ВПС БВА перафарміравана ва ўпраўленне 26-й ПА[4].
Вясной 1992 года былі створаны ўласныя Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь пасля распаду СССР. 15 чэрвеня 1992 года прыказам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь № 05 на базе ўпраўлення 26-й Паветранай арміі ВПС СССР было сфармавана камандаванне ВПС Рэспублікі Беларусь. 1 жніўня 1992 на аснове ўпраўлення СПА Беларускай ваеннай акругі і 2-й асобнай арміі СПА было сфармавана камандаванне Войск СПА Рэспублікі Беларусь[4].
У 2000 Войскі СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
8 лістапада 2001 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі № 639[4] зацверджана рашэнне аб’яднаць ВПС і войск СПА Беларусі ў адзін від узброеных сіл[5].
4 і 10 сакавіка 2005 3 лётчыкі ВПС Рэспублікі Беларусь усталявалі на 2 МіГ-29БМ 15 сусветных авіяцыйных рэкордаў па часе набору вышыні 3000, 6000, 9000 і 12 000 м без нагрузкі і з нагрузкай у 1000 і 2000 кг, а таксама па дасягненні хуткасці палёту па замкнёным маршруце працягласцю 100, 500 і 1000 км без нагрузкі[6].
Штурмавік падтрымкі наземных войскаў. Склад авіяцыйнага ўзбраення: авіяцыйныя бомбы, некіраваныя ракеты С-5/С-8, кіраваныя авіяцыйныя ракеты класа «паветра-зямля» Х-29Т/ТД/Л і Х-25МЛ і «паветра-паветра» Р-27ЭР/ЭТ, РВВ-АЕ, убудаваную гарматную ўстаноўку ГШ-30-2, 4 падвесныя гарматныя кантэйнеры калібра 23 мм, аўтаматы пастаноўкі пасіўных перашкод АСО-2В. Яшчэ каля 20 адзінак знаходзяцца ў рэзерве. На чэрвень 2022 года ёсць паведамленні, што ўсе адзінкі з рэзерву могуць быць перададзены РФ для ўзмацнення групоўкі войскаў РФ на ўсходзе Украіны.
Навучальна-баявы самалёт, можа ўжывацца як лёгкі штурмавіка. Узбраенне Як-130:
ракеты класа «паветра-паветра» Р-73, высокадакладныя карэктаваныя авіяцыйныя бомбы KAБ-500Кр з тэлевізійнай сістэмай навядзення; авіяцыйныя бомбы калібра 50, 100, 250, 500 кг; кантэйнеры з некіраванымі авіяцыйнымі ракетамі С-8 і падвесны кантэйнер з гарматай ГШ-23Л.
12 адзінак Мі-8 МТВ-5 набыты ў РФ у межах праграмы па ўзбраенні на 2016-2020-я годы. Ужываюцца для дастаўкі дэсанту і яго падтрымкі. Нясуць блокі некіраваных ракет 80 мм, кулямёт 12,7 мм.
Комплекс складаецца з 4 машын: КШМ, мадэрнізаваная Страла-10 з ракетамі Р-60БМ, мадыфікаваная ЗСУ-23-4 Шылка з новым комплексам оптыка-электроннага абсталявання і робата Берсерк з пушкай ГШГ-7,62.
Катастрофы
Агулам за час існавання беларускія ВПС страцілі ў катастрофах 12 лётчыкаў, 8 самалётаў і 2 верталёты:
23 мая 1996 года падчас трэніровачнага палёту разбіўся знішчальнік Су-27. Пілот Уладзімір Карват — загінуў. Лётчыку пасмяротна нададзена званне Герой Беларусі за тое, што адвёў машыну ад населенага пункта;
19 мая 1997 года падчас трэніровачнага палёту разбіўся знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-17. Лётчык-выпрабавальнік Сяргей Паграбан загінуў;
30 жніўня 2009 года падчас выступу на авіяцыйным шоў у польскім горадзе Радам разбіўся Су-27УБМ. Загінулі намеснік камандуючага Заходнім аператыўна-тактычным камандаваннем ВПС і войскаў СПА палкоўнік Аляксандр Марфіцкі і намеснік камандзіра 61-й знішчальнай авіябазы палкоўнік Аляксандр Жураўлевіч;
21 красавіка 2010 года падчас трэніровачнага палёту ў раёне Ружан (Пружанскі раён) сутыкнуліся ў паветры два знішчальнікі МіГ-29. Пілот аднаго з самалётаў здолеў катапультавацца. Другі знішчальнік здолеў прызямліцца на аэрадроме;
23 верасня 2010 года ў Ганцавіцкім раёне падчас выканання пілатажу павышанай складанасці на малых вышынях пацярпеў катастрофу МіГ-29. Загінулі падпалкоўнік Сяргей Каваленка і маёр Аляксандр Жыгайла;
29 лістапада 2011 года на аэрадроме «Пружаны» пры выканання трэніровачнага палёту пацярпеў катастрофу Мі-24. Ахвярамі катастрофы сталі тры члены экіпажа: маёр Алег Кахно, капітан Дзяніс Глушчанка, капітан Валерый Бабко;
12 чэрвеня 2012 года на палігоне «Нёман» пад Лідай разбіўся Су-25. Загінуў пілот — падпалкоўнік Мікалай Грыднеў;
30 верасня 2014 года ў Лідскім раёне ўпаў штурмавік Су-25. Лётчык выжыў;
11 лістапада 2014 года ў Ляхавіцкім раёне ўпаў МіГ-29 61-й знішчальнай авіябазы. Лётчык катапультаваўся і выжыў. Прычына — пажар, выкліканы кароткім замыканнем з-за парушэння цэласнасці ізаляцыі ад трэння жгута і трубаправода;
25 красавіка 2016 года падчас планавай пасадкі на пляцоўку прызямлення па-за аэрадромам за 6 км ад Мазыра здарылася аварыя верталёта Мі-24П 50-й змяшанай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА. Экіпаж верталёта выжыў;
27 студзеня 2017 года ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга ў раёне Рутшуру збіты (паводле іншых звестак, аварыя здарылася па тэхнічных прычынах) два верталёты Мі-24, на адным з якіх былі трое беларускіх ваенных спецыялістаў, якія займаліся падрыхтоўкай лётчыкаў і тэхнікаў кангалезскіх ваенна-паветраных сіл. Усе беларусы выжылі, але былі шпіталізаваны ў медустанову горада Гома.
23 лютага 2017 года пры выкананні планавых палётаў на аэрадроме «Бабруйскі» падчас разгону МіГ-29 здарылася ўзгаранне рухавіка. Лётчык катапультаваўся і выжыў.
19 мая 2021 года пад Баранавічамі пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту пацярпеў крушэнне ваенны самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130. Абодва лётчыкі загінулі[12].
↑ абвгСправочник офицера Военно-воздушных сил и войск противовоздушной обороны / под ред. Азаренка И.П.(отв. ред.) и др. – Минск: командование ВВС и войск ПВО, 2009.