Ззянне (раман)

Ззянне (раман)
Аўтар Стывен Кінг[1]
Жанр псіхалагічны хорар[d], гатычны твор[d], трылер і жахі[d]
Мова арыгінала англійская
Перакладчык Наста Карнацкая
Выдавецтва Doubleday[d]
Выпуск 28 студзеня 1977[1]
Старонак 681, 659 і 652
Папярэдняя 'Salem's Lot[d]
Наступная Doctor Sleep[d] і The Stand[d]

Ззянне (англ.: The Shining) — раман амерыканскага пісьменніка Стывена Кінга, напісаны ў жанрах жаху, псіхалагічнай драмы і гатычнай літаратуры, упершыню апублікаваны ў 1977 годзе выдавецтвам «Doubleday».

Раман быў некалькі разоў адаптаваны для кіно і тэатра, аднак найбольшую вядомасць атрымала экранізацыя 1980 года рэжысёра Стэнлі Кубрыка з Джэкам Нікалсанам у галоўнай ролі.

На беларускай мове раман выйшаў у 2024 годзе ў перакладзе Насты Карнацкай[2].

Сюжэт

Новая праца Джэка Торэнса ў гатэлі «Аверлук» — ідэальная магчымасць пачаць усё з пачатку. У міжсезонне ён разам з жонкай Уэндзі і сынам Дэні перабіраецца ў стары гатэль, каб працаваць зімовым наглядчыкам. Там у Джэка з’явіцца шмат часу, каб уз’яднацца з сям’ёй і папрацаваць над уласнымі літаратурнымі творамі. Але з надыходам суровага зімовага надвор’я ідылічнае месца здаецца ўсё больш аддаленым ад цывілізацыі… і ўсё больш злавесным. І адзіным, хто заўважае дзіўныя і жудасныя сілы, якія сабраліся вакол гатэля з доўгай і страшнай гісторыяй, становіцца Дэні Торэнс, адораны «ззяннем» пяцігадовы хлопчык.

Крытыка

Год Рэйтынг Выданне Месца
2000 «Найлепшая кніга тысячагоддзя» Amazon 75[3].
2014 «Найлепшы твор Стывена Кінга» Rolling Stone 3[4]
«Найлепшая гісторыя аб прывідах» Publishers Weekly 1[5]
2023 «100 найлепшых дэтэктыўных кніг і трылераў усіх часоў» Time б/н[6]
2024 «Найлепшы раман Стывена Кінга» Forbes 1[7].

Твор быў намінаваны на прэміі «Гэндальф» і «Локус» за найлепшы раман фэнтэзі[8][9]. Раман увайшоў у спіс бестселераў газеты «The New York Times», размясціўшыся на восьмай пазіцыі[10].

Зноскі

  1. а б ISFDB — 1995. Праверана 20 мая 2025.
  2. Янушкевіч выдасць амерыканскі бэстсэлер
  3. Amazon Best of Millennium Poll (англ.). Science fiction awards database. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2015. Праверана 4 верасня 2015.
  4. Andy Greene. Readers' Poll: The 10 Best Stephen (англ.). Rolling Stone (5 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2014. Праверана 12 снежня 2014.
  5. Lauren Oliver. The 10 Best Ghost Stories (англ.). Publishers Weekly (24 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2015. Праверана 20 ліпеня 2015.
  6. Megan McCluskey. The Shining by Stephen King (англ.). Time. Праверана 5 кастрычніка 2023.
  7. Sughnen Yongo. The Best Stephen King Books, Ranked And In Order (англ.). Forbes. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2024. Праверана 9 мая 2024.
  8. 1978 Locus Awards (англ.)(недаступная спасылка). Locus. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2011. Праверана 24 чэрвеня 2015.
  9. Awards & Nominations (англ.)(недаступная спасылка). StephenKing.com. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.
  10. The New York Times Best Seller List (англ.). The New York Times (27 сакавіка 1977). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 22 чэрвеня 2015.

Літаратура

Спасылкі

  • StephenKing.com. The Shining (англ.). — Старонка твора на афіцыйным сайце Стывена Кінга. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2015. Праверана 15 сакавіка 2015.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya