Ззянне (фільм, 1980)
«Ззя́нне» (англ.: The Shining) — псіхалагічны фільм жахаў рэжысёра, сцэнарыста і прадзюсара Стэнлі Кубрыка, зняты ў 1980 годзе па матывах аднайменнага рамана Стывена Кінга. Нягледзячы на мноства негатыўных водгукаў у год выхаду на экраны, «Ззянне», на думку многіх крытыкаў, цяпер з'яўляецца адным з лепшых фільмаў у сваім жанры. Чытачы Entertainment Weekly паставілі фільм на 9-е месца ў спісе самых страшных фільмаў усіх часоў.[12] Па версіі Амерыканскага інстытута кіно, у 2001 годзе «Ззянне» заняў 29-е месца ў спісе «100 самых вострасюжэтных амерыканскіх фільмаў ХХ стагоддзя».[13] У 2003 годзе персанаж Джэк Торанс заняў 25 месца ў падборцы «100 гадоў...100 герояў і злачынцаў».[14] Па версіі Channel 4, у 2003 годзе фільм узначаліў спіс «100 самых страшных фільмаў усіх часоў».[15] У 2018 годзе фільм быў уключаны ў спіс фільмаў для захавання ў Бібліятэцы Кангрэса ЗША[16]. Станам на люты 2024 года фільм займаў 65 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў IMDb. СюжэтПісьменнік Джэк Торэнс уладкоўваецца зімовым вартаўніком у гатэль, закрыты на мёртвы сезон. Ён збіраецца правесці там пяць месяцаў разам з сям’ёй, працуючы над сваёй новай кнігай. Падчас сумоўя гаспадар гатэля растлумачыў яму, што ён шукае чалавека, які зможа даглядаць будынак у часы міжсезоння. Але гаспадар перасцерагае Джэка, што гэта праца не такая ўжо і простая: гэта месца стала вакантным па той прычыне, што ранейшы супрацоўнік звар’яцеў ад поўнай ізаляцыі і скончыў жыццё самагубствам, пры гэтым забраўшы жыцці і сваіх родных. Але Джэк лічыць, што падобнага не можа здарыцца з ім. У ролях
Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia