Змеегалоўнік малдаўскі
Змеегалоўнік малдаўскі[1] (Dracocephalum moldavica L.) — шматгадовая (у Сібіры нярэдка аднагадовая) травяністая апушаная расліна з прыемным пахам мелісы. Апісанне![]() Сцябло чатырохграннае, вышынёй 15-50 см. Лісце супраціўнае, даўгавата-ланцэтападобнае. Кветкі сіне-фіялетавыя, сабраны на верхавіне сцябла ў шасцікветкавую мутоўку. Цвіце ў ліпені-жніўні. ПрымяненнеЛекавай сыравінай з’яўляецца трава. Расліна змяшчае эфірны алей, які па паху нагадвае мелісавы. Калі сабраць траву ў канцы цвіцення, то пах лімона будзе адчувальным на працягу трох гадоў. Настой травы ў народнай медыцыне лічыцца звязальным, проціспазматычным, абязбольвальным сродкам. Рэкамендуюць пры страўнікава-кішачных захворваннях, пачашчаным сэрцабіцці, галаўным болі, прастудных захворваннях. Настоем палошчуць рот пры зубным болі; свежае здробненае лісце прыкладваюць да гнойных ран; травяныя прыпаркі і кампрэсы выкарыстоўваюць пры ўдарах і рэўматызме. На думку лекараў Тыбету, змеегалоўнік «лечыць павышаную тэмпературу страўніка і печані». Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia