Зміцер Панкавец

Зміцер Панкавец
Род дзейнасці журналіст
Грамадзянства
Жонка Ганна Клімовіч[d]
Месца працы
Узнагароды і прэміі

Зміцер Панкавец (нар. 1985) — беларускі журналіст.

Біяграфія

Вырас у Барысаве. Працаваў у журналістыцы больш за 20 гадоў, у тым ліку намеснікам рэдактара выдання «Наша Ніва» і на «Радыё Свабода»[1].

У снежні 2021 года выехаў з Беларусі, асцерагаючыся пераследу за прафесійную дзейнасць[2].

У красавіку 2024 года перастаў працаваць на «Радыё Свабода». Медыя гэты зыход не пракаментавала[3].

19 чэрвеня 2024 г. на яго ў Беларусі была заведзена крымінальная справа[1][2]. У доме ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, дзе Зміцер Панкавец афіцыйна зарэгістраваны, быў праведзены ператрус[2].

Узнагароды

Неаднаразовы лаўрэат журналісцкай прэміі «Вольнае слова»[1].

Асабістае жыццё

Быў у шлюбе з ІТ-менеджаркай Ганнай Клімовіч[4].

Спасылкі

Крыніцы

  1. а б в На журналіста Змітра Панкаўца ў Беларусі завялі крымінальную справу — Беларуская асацыяцыя журналістаў, афіцыйны сайт, 25 ліпеня 2024 г.
  2. а б в На журналіста Змітра Панкаўца завялі крымінальную справу . Наша Ніва (25 ліпеня 2024). Праверана 17 сакавіка 2025.
  3. Журналіст Зміцер Панкавец больш не працуе на «Радыё Свабода» . Наша Ніва (8 красавіка 2024). Праверана 17 сакавіка 2025.
  4. Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце . Наша Ніва (9 сакавіка 2024). Праверана 17 сакавіка 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya