Зміцер Юркевіч

Зміцер Юркевіч
Дата нараджэння 15 лютага 1975(1975-02-15) (50 гадоў)
Род дзейнасці гісторык, мастак, перформер, архівіст, арт-куратар
Вучоба
Член у

Зміцер Юркевіч (нар. 1975[1]) — беларускі даследчык-архівіст і краязнавец, мастак-перформер і арт-куратар.[1]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.[1]

Былы рэзідэнт берлінскай арт-сядзібы «Тахелес». Куратар фестывалю «Дах». У 2013 годзе ўнутры куратарскай групы стварыў і кіруе Арт-суполкай імя Тадэвуша Рэйтана.[1]

Ініцыятар адраджэння радавога маёнтка Рэйтанаў у Грушаўцы пад Ляхавічамі. Аўтар шэрагу артыкулаў прысвечаных роду Рэйтанаў у «Культуры», «Краязнаўчай газеце», «Звяздзе», «Голасе Радзімы», «Аргументах і Фактах».[1]

Калумніст газеты «Культура».

Аўтар шматлікіх навуковых і публіцыстычных артыкулаў генеалагічнай і краязнаўчай тэматыкі.

Крыніцы

  1. а б в г д Калекцыя аўтографаў. Зміцер Юркевіч. Барысаўская цэнтральная бібліятэка імя І. Х. Каладзеева (29 лістапада 2019).

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya