Грушаўская сядзіба

Славутасць
Сядзібна-паркавы ансамбль Рэйтанаў
Сядзіба Рэйтанаў, 2023 год
Сядзіба Рэйтанаў, 2023 год
53°01′27,25″ пн. ш. 26°20′26,14″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Грушаўка
Дата заснавання канец XVIII ст.
Будынкі
сядзібны дом • капліца-пахавальня • флігель • бровар • дзве стайні • уязная брама • гаспадарчыя пабудовы
Вядомыя жыхары Тадэвуш Рэйтан
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000473шыфр 112Г000473
Глобус Беларусі globustut.by/grushevka/i…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сядзібна-паркавы ансамбль Рэйтанаў — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры канца XVIII — пачатку XX ст. Размешчаны ў Грушаўцы (Ляхавіцкі раён).

Займае амаль прамавугольны ў плане ўчастак, плошчай каля 14 гектар. Уключае драўляны палац, два мураваныя флігелі, капліцу-пахавальню, гаспадарчыя пабудовы, невялікі парк рэгулярнай планіроўкі з сажалкай і пладовы сад. Комплекс арганізаваны вакол прамавугольнага панадворку, вось сіметрыі якога паралельна галоўнай алеі парку.

Гісторыя

Мураваны палац на карціне Н. Орды (не захаваўся)

Палац пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX ст. на месцы мураванага класіцыстычнага палаца канца XVIII ст. (вядомы па акварэлі Н. Орды).

Да пачатку XXI ст. сядзіба доўгі час знаходзілася ў занядбаным стане. Ініцыятывай даследчыка Змітра Юркевіча і арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана, а таксама газеты «Культура», у Грушаўцы і ў розных населеных пунктах Беларусі ў 2013-2018 гады праводзіліся суботнікі, летнікі, пленэры, фестывалі і тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Рэйтанам і іх Грушаўскай сядзібе. Валанцёры замацавалі ў розных месцах сядзібнага комплексу інфармацыйныя шчыты з гісторыяй маёнтка і роду Рэйтанаў.

З 2014 года да аднаўлення маёнтка пачала далучацца і дзяржава. Сталі праводзіцца дзяржаўныя суботнікі. Сродкі з іх выкарысталі для падрыхтоўкі праекта аднаўлення сядзібы. Праз некаторы час у маёнтку з’явілася ахова. 

Сядзіба Рэйтанаў у 2009 годзе
Сядзіба Рэйтанаў у 2009 годзе

Здолелі атрымаць грант Еўрасаюза на рэстаўрацыю сядзібы, яго агульная сума склала 1327 тыс. еўра, з іх 140 тыс. унёс беларускі бок. Рэстаўрацыя пачалася ў 2020 годзе. За 3 гады ў Грушаўцы часткова адноўлены сядзібны дом -- фасад і часткай паўпадвальныя памяшканні.

Адкрыццё адноўленай сядзібы — у чэрвені 2023 года.

Архітэктура

Аднапавярховы, прамавугольны ў плане, накрыты вальмавым дахам сядзібны дом мае рысы стылю мадэрн. Цэнтральная частка вылучаная мансардавым паверхам і вялікай тэрасай на чатырох тонкіх разных слупах. Абапал галоўнага ўваходу — крывалінейныя лесвіцы. Планіроўка анфіладная з параднай залай у цэнтры. Інтэр'еры былі аздоблены размалёўкай, разьбой, кафлянымі грубкамі. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні.

Капліца-пахавальня Рэйтанаў

Мураваная прамавугольная ў плане з трохграннай алтарнай часткай капліца-пахавальня і агароджа з брамай пабудаваныя ў другой палове XIX ст. у формах рэтраспектыўнай готыкі. Галоўны ўваход аформлены перспектыўным парталам. Вокны-вітражы са спічастымі завяршэннямі. У інтэр'еры ажурнае нервюрнае скляпенне.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya