Зоркаўка ланцэтападобная
Зо́ркаўка ланцэтападобная[1], Зоркаўка вялікакветная[2] (Stellaria holostea) — кветкавая расліна роду Зоркаўка (Stellaria) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae). НазваЗоркаўка ланцэтападобная, зоркаўка-пырнік, пырнік[3]. Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна. Пары лістоў ланцэтна-лінейныя, цвёрдыя, процілеглыя, у маладым стане накіраваны ўверх, але хутка прымаюць гарызантальнае становішча. Сцябло трымаецца вертыкальна (на апорах). Увосень сцябло ляжыць на зямлі. Кветкі ў рыхлым дыхазіяльным суквецці. Плод — каробачка. Расліна ядавітая. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока, Туніс)[4]. Натуралізавалася ў іншых рэгіёнах. Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф[5]. Расце ў лісцевых лясах, прыбярэжных і пойменных хмызняках, у садах і агародах, на лясных палянах і ўзлесках, на пустках. Сінонімы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia