Зоя Васільеўна Васіленка
Зоя Васільеўна Васіленка (нар. 30 чэрвеня 1946, в. Слабодка, Курская вобласць, РСФСР, СССР) — беларускі вучоны ў галіне харчовай тэхналогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996—2002), доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2001). БіяграфіяУ 1968 годзе скончыла Маскоўскі інстытут народнай гаспадаркі імя Г. В. Пляханава па спецыяльнасці «Тэхналогія і арганізацыя вытворчасці прадуктаў грамадскага харчавання», у 1971 годзе — аспірантуру, у 1988 годзе — дактарантуру. У 1971 годзе абараніла дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук на тэму: «Уплыў некаторых фактараў на жэлацінавыя ўласцівасці агароіда і фурцэларана». У 1971—1974 гадах працавала па кірунку Мінвну СССР у Далёкаўсходнім інстытуце савецкага гандлю на пасадах асістэнта, старшага выкладчыка, дацэнта кафедры «Тэхналогія і абсталяванне прадпрыемстваў грамадскага харчавання». З 1974 года — загадчыца кафедры «Тэхналогія і арганізацыя грамадскага харчавання» Магілёўскага тэхналагічнага інстытута, якую ўзначальвае па цяперашні час. Адначасова ў 1994—1996 гадах дэкан хіміка-тэхналагічнага факультэта МТІ. У 1988 годзе абараніла дысертацыю на атрыманне вучонай ступені доктара тэхнічных навук на тэму: «Протапектынавы комплекс і тэхналагічныя ўласцівасці гародніны» у Маскоўскім інстытуце народнай гаспадаркі імя Г. В. Пляханава. У 1990 годзе прысвоена званне прафесара па спецыяльнасці «Тэхналогія і арганізацыя грамадскага харчавання». Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 9 кніг, 14 вучэбных дапаможнікаў, 36 вынаходстваў і патэнтаў[1]. Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia