Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій (скар. БДУТ) — універсітэт у Магілёве, адзіная ў рэспубліцы ВНУ харчовага профілю. Размешчаны ў комплексе будынкаў па адрасе пр. Шміта, 3. ГісторыяАдзіны ў рэспубліцы ВНУ харчовага профілю быў адкрыты 1 студзеня 1973 года як Магілёўскі тэхналагічны інстытут (МТІ) на базе тэхналагічнага факультэта Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута. У красавіку 2002 г. па выніках атэстацыі інстытут быў пераўтвораны ў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання (МДУХ). 26 сакавіка 2021 года міністр адукацыі Ігар Карпенка падпісаў загад аб перайменаванні ўстановы вышэйшай адукацыі ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій (скарочаная назва БДУТ)[2]. Падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз аспірантуру ўніверсітэт ажыццяўляе па 11 спецыяльнасцях. Ва ўніверсітэце працуе спецыялізаваны Савет па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый. БДУТ з’яўляецца галаўным ВНУ у распрацоўцы адукацыйных стандартаў, вучэбных планаў і праграм, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для спецыяльнасцяў харчовага профілю. Ва ўніверсітэце на 20 кафедрах працуюць 287 выкладчыкаў, у тым ліку 14 дактароў і прафесараў, 89 дацэнтаў. З іх 6 абраныя акадэмікамі і членамі-карэспандэнтамі Акадэміі аграрных навук, Акадэміі холаду, Інжынернай акадэміі і інш. За 30 гадоў дзейнасці выкладчыкі ВНУ падрыхтавалі 13 тысяч спецыялістаў. Больш за 40 яго выпускнікоў абаранілі дысертацыі, у тым ліку дзве доктарскія. Факультэты і інстытуты
Рэктары
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia