Зоя Францаўна Бальшакова
Зоя Францаўна Бальшакова (25 снежня 1912, Вільня — 16 студзеня 1996, Мінск) — беларуская спартсменка і трэнер па веласіпедным і канькабежным спорце. Заслужаны майстар спорту СССР (1952), заслужаны трэнер БССР (1965), заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1973)[1]. Жонка Барыса Аляксеевіча Бальшакова. БіяграфіяНарадзілася 25 снежня 1912 года ў Вільні. З 1951 года — старшы трэнер зборнай жаночай каманды БССР па веласпорце. У 1955 годзе скончыла Беларускі інстытут фізічнай культуры. З 1956 года — трэнер па канькабежным спорце (адначасова — старшы трэнер зборнай БССР), з 1971 года — інструктар па юнацкаму спорту ў абласным савеце ФСТ «Дынама»[1]. Чэмпіёнка СССР па веласіпедным спорце ў каманднай гонцы на трэку (1947—1948) і ў шашэйнай каманднай гонцы (1950). Сярод выхаванцаў Э. Матусевіч[1]. Памерла 16 студзеня 1996 года ў Мінску. Пахавана ў Мінску на Вайсковых могілках (падпахаваная да свайго мужа Барыса Аляксеевіча Бальшакова). Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia