Барыс Аляксеевіч Бальшакоў
Барыс Аляксеевіч Бальшакоў (26 верасня 1910, Архангельск — 27 жніўня 1950, Тула) — беларускі савецкі спартсмен (веласіпедны і канькабежны спорт). Заслужаны майстар спорту СССР (1947). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. Муж Зоі Францаўны Бальшаковай. БіяграфіяНарадзіўся 26 верасня 1910 года ў Архангельску. У 1945—1950 гадах — трэнер Мінскага абласнога савета ФСТ «Дынама». Чэмпіён СССР па канькабежным спорце на дыстанцыях 500 м (1941, 1947), 1500 м (1948), па веласіпедным спорце ў групавой шашэйнай гонцы на 150 км (1947), у спрынтарскім мнагабор’і на трэку (1949). Пераможца і прызёр Міжнародных і ўсесаюзных спаборніцтваў[1]. Па яго ініцыятыве з 1947 года штогод праводзіцца аднадзённая веласіпедная гонка па маршруце Мінск — Барысаў — Мінск (з 1950 года — гонка на прыз імя Бальшакова)[1]. За сваю кар’еру толькі на чэмпіянатах СССР ён заваяваў 19 медалёў — два залатыя, 10 сярэбраных і сем бронзавых[2]. Загінуў 27 жніўня 1950 года падчас міжнародных спаборніцтваў у Туле ў парнай групавой гонцы на трэку ў 1950 годзе[2]. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia