Зюзнік еўрапейскі
Зю́знік еўрапейскі[1][2] (Lycopus europaeus) — шматгадовая травяністая расліна з роду Зюзнік (Lycopus) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Тыпавы від роду. НазвыЗюзнік еўрапейскі, балотная крапіва, сардэчная трава, дзікі матачнік[2]. Батанічнае апісанне![]() ![]() Сцябло баразнаватае, прамое, простае або галінастае, 30—120 см вышынёй. Лісце на кароткіх чаранках, яйкападобна-ланцэтнае або ланцэтнае, з вялікімі зубцамі па краі; ніжняе і сярэдняе — ля асновы рассечанае. Кветкі зігаморфныя, сабраны ў несапраўдныя кольцы, размешчаныя ў пазухах сярэдняга і верхняга лісця; вяночак званочкападобны, 4-лопасцевы, белы, з чырвонымі плямамі. Плод — арэшак. Цвіце ў ліпені — верасні[3]. Распаўсюджанне і экалогіяЕўраазіяцкі від. Святлолюбівая і ценевынослівая расліна[4]. Мезафіт, гіграфіт і эўтроф[4]. Расце, у тым ліку па ўсёй тэрыторыі Украіны, на балотах, пойменных лугах, па берагах вадаёмаў, у альшаніках. ВыкарыстаннеЛекавая, дубільная і фарбавальная расліна[2]. Лекавыя ўласцівасціДля лекавых патрэб нарыхтоўваюць траву падчас цвіцення. Трава змяшчае гліказіды (лікапін), горычы, смолы, вітаміны, кававую і урсолавую кіслоты, мінеральныя рэчывы. Расліна багата на ёд. Галенавыя прэпараты праяўляюць антыгіпаксічнае і антызобагеннае дзеянне. Ужываюць пры неўрозах, тырэатаксікозе (базедавай хваробе) з прыступамі сэрцабіцця, для памяншэння зобагеннага эфекту, пры ацёках, маткавых крывацёках. Прымаюць унутрана[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia