З жыцця марыянетак
«З жыцця марыянетак» (ням.: Aus dem Leben der Marionetten) — мастацкі фільм рэжысёра Інгмара Бергмана 1980 года, зняты ім па ўласным сцэнарыі. СюжэтГэта незвычайны для Бергмана фільм, створаны ў жанры крымінальна-псіхалагічнай драмы, насычаны эратычнымі сцэнамі і псіхааналітычным зместам. Фільм уяўляе сабой расследаванне забойства і, адначасова, раскрыццё гісторыі хваробы галоўнага героя. Фільм пачынаецца сцэнай забойства прастытуткі: галоўны герой, малады чалавек даволі прыемнай зьнешнасці, сустракаецца з прастытуткай у бардэлі ноччу, спачатку праяўляе да яе пяшчоту, але раптам успыхвае агрэсія, затым ловіць яе, пераразае дзяўчыне горла і авалодвае ёю. Далейшы ход карціны - рэтраспектыўнае расследаванне псіхалагічных прычын забойства з пункту гледжання розных людзей. У ролях
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia