КІМ (прадпрыемства)
Віцебскае панчошна-трыкатажнае прадпрыемства імя «КІМ»[1] — прадпрыемства лёгкай прамысловасці горада Віцебска. Пабудавана ў 1929-31 гг. У Вялікую Айчынную вайну ў 1941 г. абсталяванне фабрыкі было эвакуіравана ў г. Ульянаўск, выпускала прадукцыю для фронту. Адноўлена ў Віцебску ў 1945 г[1]. Пасля вайны рэканструявана. У 1962 г. пабудаваны швейны корпус, у 1977 г. корпус фарбавальна-аддзелачных работ. Захаваўся даваенны галоўны вытворчы корпус — цагляны, трохпавярховы, прамавугольны ў плане. Галоўны падоўжаны фасад выходзіць на вуліцу Горкага. Побач з вытворчым знаходзіцца чатырохпавярховы бытавы корпус. Пры будаўніцтве фабрыкі ўпершыню вырашаны шэраг новых праблем: планіроўка галоўнага корпуса строга падпарадкавана вытворчаму працэсу, абсталяваны спецыяльныя бытавыя памяшканні і зоны адпачынку для рабочых. У 1966 г. на ўшанаванне памяці 93 рабочых і служачых фабрыкі, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанах, на тэрыторыі фабрыкі пастаўлена стэла. З 1986 г. — панчошна-трыкатажны камбінат, з 1994 г. акцыянернае таварыства «КІМ» («Класіка індустрыі моды»). Вырабляе панчошна-трыкатажную прадукцыю. Асноўныя вытворчасці: швейна-вязальная і фарбавальна-аддзелачная. Цэхі: рамонтна-механічныя, парасілавая гаспадарка, электрацэх, транспартны цэх, механічныя майстэрні. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia