Кабылэцка Паляна
Кабылэцка Паляна[1] (укр.: Кобилецька Поляна) — пасёлак гарадскога тыпу ў Рахіўскім раёне Закарпацкай вобласці Украіны, гарналыжны курорт у Карпатах. ГісторыяПершае дакладнае пісьмовае згадванне аб паселішчы датуецца 1672 годам. У 1910 годзе, з’яўляючыся часткай Венгерскага каралеўства, сяло мела 1 832 жыхары — русінаў, венграў і немцаў. Пасля Першай сусветнай вайны ў 1919 годзе, як і ўсе Закарпацце, вёска адышла да Чэхаславакіі. У 1939 годзе тут добраахвотнікі абаранялі Карпацкую Украіну ад венгерскіх акупантаў. У 1945 годзе адышла да Савецкага Саюза ў складзе УССР. КурортМястэчка — таксама гарналыжны курорт ля падножжа гары Кабылы (1177 м). На гэтым гарналыжным комплексе ёсць два спускі даўжынёй 500 і 800 м, працуе пункт пракату лыжнага рыштунку, ёсць інструктары, аўтастаянка. Перапад вышынь 50 і 80 метраў. Шырыня гарналыжных трас на курортным комплексе «Трэмбыта» ў пасёлку дасягае 100 метраў. За 3 км ад комплеску «Трэмбыта» на перавале знаходзіцца турыстычны прытулак "Перавал "(850 м над узроўнем мора), куды арганізуюцца лыжныя прагулкі. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia