Закарпацкая вобласць
Закарпацкая во́бласць (укр.: Закарпатська о́бласть) — вобласць на захадзе Украіны. На ўсходзе мяжуе з Івана-Франкоўскай вобласцю, на поўдні — з Румыніяй, на захадзе — з Венгрыяй, Славакіяй і Польшчай. На поўначы мяжуе з Львоўскай вобласцю. Цэнтр — Ужгарад. Насельніцтва вобласці 1 254 614 чалавек (калі?). Буйныя гарады — Ужгарад, Мукачэва, Хуст, Рахіў, Бэрэгавэ, Вынаградзіў. Каля горада Чоп знаходзіцца крайні заходні пункт Украіны. Адміністрацыйны падзелВобласць падзяляецца на 6 раёнаў і 5 гарадоў абласнога значэння, раёны, у сваю чаргу, падзелены на 69 тэрытарыяльных грамад.[3] Насельніцтва![]() Доля насельніцтва Закарпацкай вобласці ва ўсім насельніцтве Украіны — 2,65 % (16-е месца). У Закарпацкай вобласці доля сельскага насельніцтва большая, чым гарадскога (што не тыпова для Украіны ўвогуле). Закарпацце — адзіная вобласць Украіны, у якой ёсць рост колькасці насельніцтва. Закарпацкая вобласць мае вельмі шматнацыянальны склад насельніцтва. Найбольшую долю ў нацыянальным складзе вобласці складаюць украінцы — 71,7 %, на другім месцы — венгры (20,1 %), на трэцім — румыны (2,6 %)[крыніца?]. Таксама ёсць рускія (2,5 %), цыганы (1,1 %), русіны (0,8 %), славакі (0,5 %), немцы (0,3 %). Венгры і румыны засяроджаны ў асноўным на тэрыторыях памежных з адпаведнымі дзяржавамі (Венгрыя, Румынія). У шэрагу мясцовасцей на мяжы з Венгрыя венгерская мова мае рэгіянальны статус, які дазваляе мове прымяняцца ў рэгіянальнай заканадаўчай дзейнасці побач дзяржаўнай украінскай. Гл. таксамаЗноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia