Каварыяцыя

Нармальна размеркаваныя выбаркі з рознымі каварыяцыямі.

Каварыяцыя — мера супольнай зменлівасці дзвюх выпадковых велічынь. Каварыяцыя дадатная, калі ў сярэднім большым значэнням адной велічыні адпавядаюць большыя значэнні другой. У адваротным выпадку каварыяцыя адмоўная.

Нармалізаваная каварыяцыя завецца карэляцыяй.

Азначэнне

Каварыяцыяй дзвюх выпадковых велічынь і завецца рознасць паміж матэматычным спадзяваннем іх здабытку і здабыткам іх матэматычных спадзяванняў[1]

Уласцівасці

  • Каварыяцыя выпадковай велічыні з самой сабой роўная яе дысперсіі[2]:
  • Каварыяцыя незалежных выпадковых велічынь роўная нулю[3].
  • Модуль каварыяцыі дзвюх выпадковых велічынь не большы за корань здабытку іх дысперсій[4]:

Крыніцы

Літаратура

  • Звяровіч Э. І., Радына А. Я. Элементы тэорыі імавернасцей. — Мінск: Беларусь, 2013. — ISBN 978-985-01-1043-5.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya