Кава і цыгарэты: Недзе ў Каліфорніі
«Кава і цыгарэты: Недзе ў Каліфорніі» (англ.: Coffee and Cigarettes: Somewhere in California), таксама вядомы як «Кава і цыгарэты III» (англ.: Coffee and Cigarettes III) — кароткаметражны чорна-белы фільм 1993 года рэжысёра Джыма Джармуша. Трэці фільм з цыклу «Кава і цыгарэты», які ў 2003 годзе быў выпушчаны як поўнаметражны фільм . Фільм быў паказаны на Канскім кінафестывалі 1993 года, дзе ўдастоіўся «Залатой пальмавай галіны» за найлепшы кароткаметражны фільм[1]. На Варшаўскім кінафестывалі таго ж года фільм атрымаў Прыз глядацкіх сімпатый[2]. СюжэтМузыканты Том Уэйтс і Ігі Поп сустракаюцца ў бары недзе ў Каліфорніі. Уэйтс апавядае, што толькі што зрабіў аперацыю прама на абочыне дарогі. Ігі, які не ведаў пра тое, што Том — урач, здзіўляецца. Затым аказваецца, што абодва нядаўна кінулі паліць, і ў гонар гэтага Уэйтс прапануе выкурыць па адной цыгарэце. Ігі рэкамендуе Тому добрага барабаншчыка, з якім ён нядаўна пазнаёміўся, але Уэйтс, які сам выконвае партыі ўдарных у сваіх альбомах, абражаецца. Неўзабаве Ігі сыходзіць, а Уэйтс у яго адсутнасці закурвае яшчэ адну цыгарэту. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia