Жыццё цудоўнае (фільм, 1997)«Жыццё цудоўнае» (італ.: La vita è bella) — італьянская трагікамедыя 1997 года, рэжысёрам і выканаўцам галоўнай ролі выступіў Раберта Беніньі. Станам на студзень 2024 года фільм займае 26 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў па версіі сайта IMDb. СюжэтУ Італіі часоў Другой сусветнай вайны нарастаюць нацысцкія настроі, пачынаюцца ганенні на яўрэяў. Як і іншых прадстаўнікоў яго народа, Гвіда з маленькім сынам адпраўляюць у канцэнтрацыйны лагер, дзе нямоглых, старых і дзяцей пад выглядам душа забіваюць у газавых камерах. Па прыбыцці бацька тлумачыць сыну, што ўсё гэта – гульня, прызам у якой будзе сапраўдны танк. Каб перамагчы, трэба набраць 1000 ачкоў, а ачкі можна атрымаць за бездакорнае выкананне шэрагу правіл: забараняецца паказвацца на вочы ахоўнікам, плакаць, скардзіцца і прасіць есці. Дзіця, нягледзячы на смерць, боль і кроў вакол, верыць словам свайго таты – і прымае правілы гульні. У ролях
Узнагароды
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia