Кажан-Гарадок (археалагічныя помнікі)Кажан-Гарадок — археалагічныя помнікі: паселішча і гарадзішча пражскай культуры каля аграгар. Кажан-Гарадок (Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць). ПаселішчаЗнаходзіцца за 2 км на паўднёвым усходзе ад вёскі, ва ўрочышчы Гарбарава Гара. Даследаваў у 1981 г. М. Ф. Гурын. Культурны пласт да 0,7 м. Выяўлены рэшткі паўзямляначнага жытла (памеры 4х3,8 м), заглыбленага ў зямлю на 1,3 м, з падпаленымі ніжнімі драўлянамі канструкцыямі. У паўночна-ўсходнім куце жытла развал печы з камянёў і кавалкаў балотнай жалезнай руды. Знойдзены каля тысячы фырагментаў неарнаментаванага ляпнога посуду, сярод якіх 3 венчыкі з налепленым валікам на шыйцы, упрыгожаным вертыкальна-прамавугольным штампам, невялікая шклянка вышынёй 6 см, дыяметр венчыка 8 см. Значная частка посуду з дамешкамі буйной жарствы ў гліне. Сярод знаходак т.зв. «хлябцы», зробленыя з гліны з далейшым абпалам (дыям. 75—82 мм, таўшчыня 23—50 мм), 4 біканічныя грузікі-прасліцы (вышыня 20—26 мм, дыяметр 25—30 мм), 2 з якіх арнаментаваны кропкавымі ўцісканнямі. Выяўлены таксама вырабы з жалеза і крэменю. Датуецца VI — VII стст.. Гарадзішча—1Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі, справа ад дарогі на в. Лахва, у лесе. Пляцоўка памерамі 75х65 м на невялікім узвышшы, умацавана валам вышынёй каля 3,5 м. Абследаваў у 1980 г. М. Ф. Гурын. Культурны пласт 0,3 м. Гарадзішча—2За 0,8 км на ўсходзе ад вёскі, справа ад дарогі на в. Лахва, у лесе. Пляцоўка памерамі 75х55 м умацавана валам вышынёй каля 3 м. Абследаваў у 1980 г. М. Ф. Гурын. Культурны пласт каля 0,4 м. Гарадзішча—3Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VI стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э.), на ўсходняй ускраіне вёскі Кажан-Гарадок, урочышча Гарбарова Гара[1]. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia