Казанскі мост (Санкт-Пецярбург)
Каза́нскі мост — злучае Казанскі і Спаскі астравы праз канал Грыбаедава ў Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга. МесцазнаходжаннеЗнаходзіцца па асі Неўскага праспекта. ГісторыяКазанскі мост з 1766 да 1830 года называўся Калядны мост, з 1923 да 1944 — мост Пляханава. Знаходзіцца побач з Казанскім саборам, які даў назву масту. Пабудаваны ў 1765—1766 (інжэнеры В. І. Назімаў, І. М. Галенішчаў-Кутузаў) на месцы ўжо існавалага ў 1716 драўлянага Каляднага моста, знесенага пры аздабленні гранітам набярэжных канала. Пралёт перакрыты цаглянымсводам з пракладнымі шэрагамі з вапняковых пліт, фасадныя аркі з граніта, апоры бутавай кладкі з аздабленнем з выбаргскага граніта. У 1805—1806 пры паширэнні моста (арх. Л. Руска) знішчаны «дыяментавыя» русты фасадаў, лесвічныя спускі да вады; чыгунныя агароджы замененыя гранітнымі парапетамі. Падчас работ у 1999—2002 свод рэстаўраваны на шырыню 53 м, умацавана бутавая кладка ўстояў і цыгляны свод, зладжана гідраізаляцыя, праведзена устаноўка гранітных камянёў, што адасабляюць тратуар ад праезжай часткі. У 2007—2008 гадах быў праведзены рамонт набярэжнай канала Грыбаедава ад Казанскага да Банкаўскага моста. Асаблівасці праекта і моста
|
Portal di Ensiklopedia Dunia