Казлабарод украінскі
Казлабаро́д украінскі[1][2] (Tragopogon ucrainicus) — від кветкавых раслін роду Казлабарод (Tragopogon) сямейства Астравыя (Asteraceae). АпісаннеДвухгадовая травяністая расліна 30—100 см даўжынёй. Расліны густа-шэра-лямцавыя. Сцяблы адзінкавыя, часта ад асновы пірамідальна-галінастыя. Прыкаранёвае лісце вузкае ад сцябловага, лінейнага; верхняе і сярэдняе сцябловае лісце паступова завостранае і часта на верхавінах закручанае ў спіраль. Лісточкі абгорткі (ля асновы суквецця) ланцэтныя, 3,5—5 мм шырынёй, тонка завостраныя, у ліку 7 (8), карацей кветак, радзей роўныя ім. Кветкі жоўтага колеру. Плод — сямянка. РаспаўсюджаннеРаспаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі, Расіі, Украіны[3][4]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф[5]. Ва Украіне від расце на рачных пясках — на Палессі, у лесастэпе і паўночнай частцы стэпу. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia