Казуля еўрапейская
Казу́ля еўрапейская, Дзікая каза[1] (Capreolus capreolus) — від парнакапытных жывёл з роду Казулі (Capreolus) сямейства Аленевыя (Cervidae). АпісаннеДаўжыня цела 120—135, вышыня ў карку 75—85 см, маса 25—35 кг. Самкі меншыя за самцоў. Цела зграбнае, лёгкае, ногі высокія, галава адносна невялікая. У самцоў ёсць невялікія рогі (штогод увосень адпадаюць, да вясны вырастаюць зноў). Хвост кароткі (2—3 см), схаваны ў поўсць). Поўсць густая, зімой буравата-шэрая, летам рыжая (маладыя плямістыя). Каляхваставое «люстэрка» белае. Пашырэнне![]() Пашырана ў Еўропе, Малой Азіі. На Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі. Жыве ў шыракалістых і мяшаных лясах з палянамі, высечкамі, сенажацямі і поймамі. Асаблівасці біялогііКорміцца травой, лісцем, парасткамі кустоў і дрэў (дубу, вярбы, крушыны, бярозы, брызгліны, рабіны і інш.). Трымаецца невялікімі статкамі. Гон увосень. Цяжарнасць працягваецца 8—10 месяцаў (характэрна латэнтная стадыя развіцця аплодненай яйцаклеткі), 2 (часам 3) цялят нараджае да пачатку лета. Працягласць жыцця 11—16 гадоў. Ворагі: воўк, рысь, лісіца, бадзяжныя сабакі. ПромыселПаляўніча-прамысловая жывёла. Зімой падкормліваюць сенам, караняплодамі, адходамі збожжа, сухімі галінкамі бярозы, вярбы, асіны, рабіны, дубу. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia