Казьянкаўскі манетны скарб

Казья́нкаўскі манетны скарб — манетны скарб, знойдзены ў 1973 годзе каля вёскі Каз’янкі Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. З'яўляецца адным з буйнейшых грашовых скарбаў, знойдзеных на тэрыторыі Усходняй Еўропы.

Скарб ухаваны ў 940-я гады. Складаецца з загорнутых у бяросту куфіцкіх дырхемаў Арабскага халіфата. З іх захавалася 7588 манет эміраў Саманідаў, Сафарыдаў, халіфаў Абасідаў, волжскай Балгарыі і імітацыі манет Саманідаў і Абасідаў.

Скарб захоўваецца ў Полацкім краязнаўчым музеі.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya