Казялец клубняносны
Казялец клубняносны[1] (Ranunculus bulbosus) — від раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Афрыцы. АпісаннеШматгадовая трава 10-40 см вышынёй. Расліна з бульбападобным патаўшчэннем ля аснавання сцябла, больш-менш мякка апушаная. Прыкаранёвае лісце 3-паасобнае, сярэдняя доля на чарашку. Кветкі адзінкавыя, залаціста-жоўтыя, 2-2.5 см у дыяметры. Пялёсткаў 5, даўжэй, чым чашалісцікі. Чашалісцікаў 5, белавалосыя. Тычынкі шматлікія. Плод — эліптычная, безвалосая сямянка; кончык з кароткай, вельмі выгнутай шчацінкай[2]. РаспаўсюджаннеРаспаўсюджаны ў Еўропе, Азіі (Кіпр, Турцыя, Арменія, Азербайджан, Грузія), Паўночнай Афрыцы (поўнач Алжыру, Марока); інтрадукаваны на ўсходзе і захадзе Канады і ЗША. Ва Украіне расце на лугах, схілах — у Карпатах, лесастэпе, на Правабярэжжы. Галерэя
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia