Казялец ядавіты
Казялец ядавіты[1] (Ranunculus sceleratus) — кветкавая расліна; від роду Казялец (Ranunculus) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). Вельмі атрутны. НазваКазялец ядавіты, нарыўнік[2], шчыпер[3][4]. Батанічнае апісанне![]() Аднагадовая або двухгадовая травяністая расліна. Сцябло 10—70 см вышынёй, прамое, полае, галінастае. Лісце бліскучае, злёгку мясістае, падзеленае на тры круглявыя або яйкападобныя долі. Кветкі дробныя, светла-жоўтыя, 7-10 мм у дыяметры. Чашалісцікаў пяць, залаціста-жоўтых пялёсткаў пяць. Формула кветкі: . Плодзікі з амаль прамым носікам. Цвіце ў канцы вясны і летам. МесцапражываннеЗвычайная расліна глейкіх месцаў, канаў, берагоў вадаёмаў, забалочаных і поймавых лясоў, як пустазелле на палях, у парках, садах і агародах. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, гіграфіт і эўтроф (нітрафіл)[5]. Таксанамія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia