Казімір Аркадзевіч Шабан
Казімір Аркадзьевіч Шабан (22 чэрвеня 1922 — 9 ліпеня 1945) — лётчык 809-га штурмавога авіяцыйнага палка 264-й штурмавой авіяцыйнай Кіеўскай Чырванасцяжнай ордэна Кутузава дывізіі 5-га штурмавога авіяцыйнага корпуса 2-й паветранай арміі 1-га Украінскага фронту, старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза. БіяграфіяНарадзіўся 22 чэрвеня 1922 года ў вёсцы Шабаны цяпер Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў 10 класаў і аэраклуб у Менску. У Чырвоную Армію прызваны Мінскім гарваенкаматам Беларускай ССР у 1940 годзе. У 1941 годзе скончыў Тамбоўскую школу ваенных пілотаў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1943 года. Член ВКП(б), з 1944 года. Лётчык 809-га штурмавога авіяцыйнага палка старшы лейтэнант Казімір Шабан да ліпеня 1944 года на самалёце-штурмавіку «Іл-2» здзейсніў сто дваццаць тры паспяховых баявых вылету на штурмоўку жывой сілы і тэхнікі ворага. Удзельнічаў у Курскай бітве, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Львоўска-Сандамірскай наступальных аперацыях, у вызваленні Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 жніўня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старэйшаму лейтэнанту Шабану Казіміру Аркадзевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка». Пасля вайны працягваў службу ў ВПС намеснікам камандзіра авіяэскадрыллі. Старшы лейтэнант К. А. Шабан загінуў 9 ліпеня 1945 года ў авіякатастрофе на самалёце Іл-10 пры выкананні службовых абавязкаў у раёне горада Брно. Пахаваны на Другіх хрысціянскіх могілках у Адэсе. Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі. У Мінску на будынку школы, у якой вучыўся Герой, устаноўлена мемарыяльная дошка. Таксама мемарыяльная дошка ўсталявана на дом па адрасе вул. Авякяна, 61, дзе ён жыў пэўны час[1]. Літаратура
Спасылкі
Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia