Казімір Сцыпіён

Казімір Сцыпіён
11-ы маршалак земскі лідскі[d]
1721 — 1733
Папярэднік Францішак Юзаф Масевіч[d]
Пераемнік Казімір Юзаф Нарбут[d]
12-ы падкаморы лідскі[d]
6 кастрычніка 1714 — 1721
Папярэднік Уладзіслаў Ян Нарбут[d]
Пераемнік Ежы Антоні Ёдка

Смерць 1733[1]
Род Сцыпіёны дэль Кампа
Бацька Андрэй Сцыпіён
Жонка Соф’я з Юдзіцкіх[d]

Казімір Сцыпіён дэль Кампа (пам. 1733) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

Біяграфія

З роду Сцыпіёнаў, сын Андрэя. Некалькі разоў займаў пасады пасля свайго старэйшага брата Яна.

Адміністратар Шавельскай эканоміі ў 1705-18 гады, лідскі мечнік з 1701 года, пісар гродскі з 1711, падстолі з 1713, падкаморы з 1714, маршалак з 1716 або 1717 года. Пасол на Соймы 1724, 1726 гадоў, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1711, 1715 гадах. Удзельнічаў у Віленскай канфедэрацыі (1716).

Быў у шлюбах з Ганнай Гутоўскай і Соф’яй Юдыцкай — дачкой рэчыцкага маршалка Антонія Юдыцкага, не пакінуў нашчадкаў.

Крыніцы

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya