Францішак Сцыпіён
Францішак Сцыпіён дэль Кампа — вайсковы службовец у Вялікім Княстве Літоўскім, браў актыўны ўдзел у войнах караля Стэфана Баторыя. БіяграфіяСын неапалітанскага шляхціча Пятра Сцыпіёна дэль Кампа, сакратара каралевы Боны Сфорцы. У гады сямейнага разладу паміж Бонай Сфорцай і яе сынам каралем Жыгімонтам ІІ Аўгустам Пётр Сцыпіён перайшоў на службу да караля. Затым род Сцыпіёнаў дэль Кампа быў звязаны з прыдворнай каралеўскай службай. Францішак Сцыпіён набыў першы спадчынны маёнтак Кудраўку ў Гарадзенскім павеце, дакладнае месца лакалізацыі маёнтка невядома, але гэта можа быць вёска каля Саколкі. Ваеннай службай пад Вялікімі Лукамі ў 1580 годзе ён здолеў атрымаць шляхецкую пасаду харужага і павялічыць свае ўладанне за кошт каралеўскага надання. Каралеўскім прывілеям ад 1582 (ці 1589) года, напісаным «рускай мовай», атрымаў «за крывавыя заслугі пад Вялікімі Лукамі добра Гарасімовічы, Сцецкае сяло, Гарадзішча, Бяневічы і Сточні ў княстве Жмудзкім». Пры гэтым, Сцыпіёны не скарысталі магчымасць атрымаць шляхецтва і далучыцца да пэўнага гербавага братэрства, а працягвалі трымацца за свой легендарны радавод і ўласны герб «Сцыпіён». Сям’яФранцішак Сцыпіён пабраўся шлюбам Ганнай Рудамінай, дачкой віленскага купца Мацея Рудаміны. С. Данскіх выказвае гіпотэзу, што гэта быў сваеасаблівы саюз сямей, якія імкнуліся да шляхецтва і належалі да кола найбольш адукаваных людзей ВКЛ. «Польскі слоўнік біяграфічны» ўзгадвае трох сыноў Францішка: Крыштафа, Юрыя і Яна. У генеалагічных працах ёсць звесткі яшчэ пра Аляксандра і Станіслава, а таксама пра дзвюх дачок — Ганну і Рэгіну. У К. Нясецкага без усялякіх звестак згадваюцца яшчэ Ерамей і Пётр, якія, магчыма, памерлі ў дзяцінстве. Шлюбы дачок Францішка Сцыпіёна сведчаць аб прызнанні яго рода з боку павятовай шляхты. Ганна выйшла замуж за слонімскага падсудка Юзафа Палубінскага, а Рэгіна — за літоўскага харужага Якуба Міцуту. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia