Казіно Канстанцы

44°10′14″ пн. ш. 28°39′49″ у. д.HGЯO

Славутасць
Казіно Канстанцы
44°10′14″ пн. ш. 28°39′49″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне Канстанца, Канстанца (жудзец)
Архітэктурны стыль мадэрн
Архітэктар Петрэ Антанеску
Дата заснавання 15 жніўня 1910
Будаўніцтва 19041920 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Будынак казіно

Казіно Канстанцы (рум.: Cazinoul din Constanța) — казіно, якое размяшчаецца ў румынскім горадзе Канстанца ў будынку па бульвары Лізаветы, дом 2. Пабудавана ў стылі арт-нуво. На бягучы момант - гістарычны манумент (уключаны ў спіс манументаў Міністэрствам па справах культуры і рэлігій Румыніі)[2].

Гісторыя

З 1880 па 1902 гады на месцы казіно праводзіліся тэатральныя паказы і спартыўныя гульні, яго наведвалі турысты. Будаўніцтва пачалося ў 1904 годзе, першапачатковы план будынка распрацаваў архітэктар Пятры Антанэску, бяручы прыклад у традыцыях румынскага мастацтва. Аднак пасля залівання падмурка планы змяніліся, і будаўніцтва казіно даручылі архітэктару французскага[3] або швейцарскага[4] паходжання Даніэлю Рэнару  (рум.). Ён адмовіўся ад прынцыпаў румынскага стылю на карысць спалучэння матываў і большай надзейнасці, пабудаваўшы будынак пад уплывам касмапалітычнай эры казіно[5].

Будынак быў дабудаваны і адкрыты ў 1910 годзе. Прэса (у асноўным газета Conservatorul) крытыкавала Ренара за вялікую працягласць працы і ітогавы вынік, скептычна паставіўшыся да змешвання стыляў і заяў аб эстэтычнасці, адзначыўшы дрэнны густ Ренара[6]. Сцены ўнутры будынка былі абліцаваныя дошкамі і пафарбаваны алейнымі фарбамі. У будынку былі бальная зала (дзякуючы чаму ў будынку маглі праводзіцца балі, арганізаваныя ўладамі муніцыпалітэта), дзве чытальных залы, два гульнявых пакоі і тэраса ля мора.

Будаўніцтва ішло вельмі павольна: зімой 1891 года пасля снежнай буры абвалілася частка даху і фасада. 28 студзеня 1892 года гарадскі савет атрымаў прапанову знесці будоўлю, але прымар Ал. Белік вырашыў ня зносіць нічога і працягнуць рэканструкцыю. У першапачатковым праекце, акрамя бальнай залы, павінны былі таксама прысутнічаць тэатр са сцэнай і невялікія прыбудовы з абодвух бакоў. Грандыёзнасць праекта значна паменшылася, а тэрміны здачы былі значна ссунуты. 21 снежня 1909 года інжынер Элі Раду, архітэктары Іён Мінку і. Д. Маймаролу былі выкліканыя ў Канстанцу па просьбе камітэта для вывучэння праекта казіно. У выніку быў сфармаваны дакумент з рэкамендацыямі аб будаўніцтве. Было прапанавана пашырыць прастору шляхам адкрыцця вялікай залы для рэстарана і кухні (рэстаран прапаноўвалася размясціць на тэрасе за шклянымі дзвярыма). Для большай свабоды прапаноўвалася дадаць некалькі праходаў.

Адкрыццё афіцыйна адбылося ў жніўні 1910 года. У 1914 годзе ў будынку казіно пабываў імператар Мікалай II Аляксандравіч са сваёй сям'ёй. У 1934 годзе будынак быў адрэстаўраваны па праекту таго ж Рэнара. Падчас Другой сусветнай вайны ў будынку казіно размяшчалася бальніца, а ў пасляваенныя гады яно было пераабсталявана ў рэстаран. Аднак у сувязі з высокімі выдаткамі на абслугоўванне, якія павысіліся пасля рамонту ў 19861988 годзе[7] (пры ўдзеле мастакоў Шум Думітру, Георге Тырца, Іаан Мітурца, Нае Міра, Мікалая Маладвяну), казіно зачынілі ў 1990 годзе. У цяперашні час яно з'яўляецца помнікам культуры Румыніі (па рашэнні Міністэрства па справах культуры і рэлігій Румыніі), але знаходзіцца ў аварыйным стане, таму доступ ўнутр забаронены[8].

Зноскі

  1. Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
  2. Lista Monumentelor Istorice 2010: Județul Constanța Архівавана 15 снежня 2018. (рум.)
  3. http://elib.uni-stuttgart.de/opus/volltexte/2010/5813/pdf/teodorovici_dissertation_2010_16_mb.pdf
  4. Cazinoul de 100 de ani, 6 iunie 2008, Ziarul financiar
  5. Stiri Social : Cine salvează Cazinoul Constanța?, 6 mai 2011, Cugetliber.ro, accesat la 27 iunie 2013
  6. Mariana Iancu (27 ianuarie 2016), "Cum era descris Cazinoul din Constanța în presa vremii: „o monstruozitate", „o matahală împopoțonată cu tot felul de zorzoane"", Adevărul, Праверана 28 ianuarie 2016 {{citation}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка)
  7. "Shooting One of the Most Beautiful Abandoned Buildings in the World". PetaPixel. 20 April 2016. Праверана 30 June 2016.
  8. Mariana Iancu, "Fascinanta poveste a Cazinoului din Constanța", Adevărul, March 16, 2015 (рум.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya