Віктар Отан Каліноўскі
Віктар Отан Каліноўскі (21 красавіка 1833, в. Мастаўляны — 6 лістапада 1862, Якушоўка, цяпер Свіслацкі раён) — гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху 1860-х г. Старэйшы брат Кастуся Каліноўскага. Біяграфічныя звесткіСярэднюю адукацыю атрымаў у Свіслацкай і Гродзенскай гімназіях. У 1852 паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. 3 1856 у Пецярбургу. Па даручэнні Віленскай археалагічнай камісіі працаваў у Імператарскай публічнай бібліятэцы, адшукваў старадаўнія рукапісы па гісторыі Літвы і Беларусі. У 1858-62 адзін з кіраўнікоў нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі, якую складалі выхадцы з Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны ў Пецярбургу. Распаўсюджваў сярод членаў арганізацыі гістарычную літаратуру, займаўся вярбоўкай новых членаў, наладжваў сувязі з рэвалюцыйнымі арганізацыямі Кіева і Масквы. Супрацоўнічаў са штодзённай польскамоўнай газетай «Słowo» («Слова»), якую выдаваў у 1859 у Пецярбургу І. Агрызка. Восенню 1862 захварэў на сухоты, выехаў да бацькі ў фальварак Якушоўка Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні, дзе і памёр. Навуковая дзейнасць3 1857 падтрымліваў навуковыя сувязі з бібліятэкай Асалінскіх у Львове, з яе супрацоўнікам, а потым дырэктарам А. Бялёўскім , дапамагаў яму ў выданні спадчыны гетмана Станіслава Жалкеўскага, навуковай працы «Monumenta Poloniae Historica ». Падчас працы ў Публічнай бібліятэцы складаў генеалагічныя даведкі для прыватных асоб, даследаваў гісторыю ВКЛ, антыпрыгонніцкіх сялянскіх рухаў на Беларусі і Украіне. Падрыхтаваў да друку на рускай мове манаграфію «Уманская разня» пра паўстанне 1768 украінскіх сялян у г. Умань (цяпер Чаркаская вобласць, па невядомых прычынах праца не выйшла ў свет). Складальнік «Каталога калекцыі Жэготы Анацэвіча» (СПб., 1859), дзе апісаў першакрыніцы і ў каментарыях выказаў свае погляды па пытаннях беларускай і польскай гісторыі. Сабраў унікальную бібліятэку, якая налічвала больш за 5000 рукапісаў і кніг, прысвечаных галоўным чынам гісторыі ВКЛ. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia