Калматка палявая
Калматка палявая[1] (Filago arvensis) — від кветкавых раслін з роду Калматка (Filago) сямейства Астравыя (Asteraceae). НазваКалматка палявая, бледнік, касмотка, чарваточнік[2], барадач, пучынкі, чарвяточнік[3], гарлянка белая[4][5], свінакроп[6]. АпісаннеАднагадовая трава, 15—30 см вышынёй. Расліна густа шарсціста-лямцавая. Сцёблы вілкава разгалінаваныя, з накіраванымі ўверх або дугападобна аддаленымі шматлікімі галінамі. Лісточкі абгорткі дагары адтапыраныя шарсціста-лямцавыя (без аголенай верхавіны). У доўгай канцавой гронкі размешчаны 3—12 кошыкаў. Адзіночны кветкападобны кошык 4—5 мм, акружаны прыкветкамі. Плады: жаўтлява-карычневыя сямянкі[1][7]. РаспаўсюджаннеРаспаўсюджаны ў Марока, Еўропе і Азіі да Заходняй Сібіры і заходніх Гімалаяў; натуралізаваны ў Паўночнай Амерыцы (Канада, ЗША)[8][9][10]. Ва Украіне від расце ў хваёвых барах, пясчаных месцах, схілах — на ўсёй тэрыторыі, звычайны[1]. Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia