Калодзежны шацёр (Браслаў)
Калодзежны шацёр — драўлянае збудаванне ў цэнтры горада Браслава Віцебскай вобласці. Размяшчаецца ў двары Дома культуры. ГісторыяЧасам у літаратуры калодзеж фігуруе як прыклад народнага дойлідства ХІХ стагоддзя[1]. Насамрэч, ён быў узведзены ў 1924—1926 гадах польскім архітэктарам Юльюшам Клосам у складзе архітэктурнага ансамбля ўрадавай калоніі. Архітэктар настолькі трапна стылізаваў народнае дойлідства, што браслаўскі калодзеж, выкананы ў традыцыях закапанскага стылю, некаторыя даследчыкі адносяць да традыцыйнага дойлідства ХІХ стагоддзя[2]. Архітэктура![]() Шацёр пастаўлены над калодзежам на 4 прафіляваных слупах з падкосамі. Пачатковае ўмацаванне ствала калодзежа не захавалася. Аснова шатра ўтворана скрыжаванымі бэлькамі, канцы якіх выступаюць і маюць фігурныя зрэзы. Пакрыццё шатра зроблена з мяццай дранкі, што дало магчымасць стварыць пластычныя грані і плаўныя абрысы даху. Завяршае яго шпіль з простай прафіліроўкай, аналагічнай прафіліроўцы слупоў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia