Калодзежскі сельсавет
Кало́дзежскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Любішына. Утвораны 20 жніўня 1924 года як Калодзезскі сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Калодзезі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 25 ліпеня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дамавіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Асінаўка, Вормачка, Восава, Карабетаўка, Клейка, Мяжніца)[1]. 18 сакавіка 1985 года скасавана вёска Каменны Брод[2]. 22 сакавіка 1989 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Калодзежы ў вёску Любішына. 27 лістапада 1989 года ў склад Лядскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бярозаўка, Велікаполле, Дубнікі, Плецявішча і Язоўкі), а ў склад сельсавета з Раваніцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Восаўскі Бор, Дамавіцк, Каліта, Навазер’е і Рэпішча)[3]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хутарскага сельсавета (17 населеных пунктаў: Амяло, Анаполле, Барсукі, Буйное, Ведрыца, Гарадзішча, Карпілаўка, Красная Змена, Луніца, Мяжонка, Новая Ніва, Падар, Падсосна, Ратнае, Стары Пруд, Хутар і Юравічы), у склад Вайнілаўскага сельсавета перададзены пасёлак Індом[4]. 28 мая 2013 года ў склад Лядскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (Амяло, Барсукі, Буйное, Ведрыца, Гарадзішча, Карпілаўка, Красная Змена, Луніца, Новая Ніва, Ратнае, Хутар і Юравічы)[5]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 2163 чалавекі[6], з іх 92,0 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (26 населеных пунктаў) — 2127 чалавек[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia