Руднянскі сельсавет (Чэрвеньскі раён)
Рудня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Рудня. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 25 ліпеня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дамавіцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Бярозаўка, Вішанька, Драхча Буглацкая, Драхча Паненская, Іўнік, Сітнік і Снежань)[1]. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 19 населеных пунктаў[2]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1946 чалавек[3], з іх 95,0 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,4 % — армяне[4]; паводле перапісу 2019 года — 1869 чалавек[5]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia